Лыжны паход у Станіславоўскай базавай школе

Молодежь Спорт

удзельнікі лыжнага паходу

У Станіславоўскай базавай школе праходзіць месячнік патрыятычнага выхавання. Пра адно з цікавых мерапрыемстваў, якое адбылося ў яго межах, нам расказала васьмікласніца Марыя Пахілка:

— Спачатку нашай увазе быў прадстаўлены вусны часопіс, які быў прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава. Старонкі часопіса пазнаёмілі вучняў з жыццём і дзейнасцю выдатнага беларускага грамадскага дзеяча. З цікавасцю мы выслухалі расказ пра яго дзяцінства, вучобу, барацьбу ў час ваеннага ліхалецця, шчырую працу на роднай зямлі ў пасляваенныя гады, паглядзелі на яго фотаздымкі. А потым усе разам адправіліся ў лыжны паход, у якім спаборнічалі ў лыжных гонках, каталіся з горкі, гулялі ў снежкі і палілі вогнішча сяброўства. Вось так карысна, весела, усе разам мы правялі суботні дзень.

Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *