Лагер працы і адпачынку ў Гуркаўскай БШ

Молодежь

вучаніцы перад загрузкай шчэбеню

Як паведамлялася ў нашай газеце раней, у агульнаадукацыйных установах раёна ў летні перыяд для вучняў дзейнічаюць аздараўленчыя лагеры і лагеры працы і адпачынку ў тры змены. Другая змена працавала з 24 чэрвеня па 15 ліпеня. Падчас яе на базе Гуркаўскай БШ для школьнікаў быў арганізаваны лагер працы і адпачынку. Дзеці, а гэта вучні восьмых—дзявятых класаў, аказвалі дапамогу ААТ “Агратэхсэрвіс” на будаўніцтве новай даільнай залы МТФ у вёсцы Ручай.

На час нашага наведвання жывёлагадоўчага аб’екта тут працавалі восем вучняў пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнага выхавання Леаніда Анатольевіча Закрэўскага. Ён нам і паведаміў, чым займаюцца школьнікі на новабудоўлі:

— Паміж сельгаспрадпрыемствам і школай заключана дамоўленасць, згодна з якой вучні праводзяць некаторыя будаўнічыя работы на аб’екце, — кажа Леанід Анатольевіч. — Гэта засыпка шчэбенем палоў, падрыхтоўка іх пад далейшую заліўку бетонам. Наш працоўны дзень доўжыцца з 9 да 15 гадзін, перапынак на абед з 12 да 14 гадзін. Харчуемся мы ў школе. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, бачачы руплівую працу нашых вучняў, запрашае яшчэ на адзін тыдзень папрацаваць на новабудоўлі.

Справа, якой вырашылі прысвяціць час заняткаў у лагерах працы і адпачынку ў Гуркаўскай БШ, змястоўная, займальная і прыносіць карысць кожнаму вучню, бо будзе яшчэ і аплачана грашамі.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *