У межах акцыі «Ад усёй душы» наведалі на даму ветэрана працы Ганну Конанаву

Общество

У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі « Ад усёй душы» прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў наведваюць на даму пажылых людзей, віншуюць іх з днём нараджэння і навагоднімі святамі.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, кіраўнік раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Людміла Стома і прадстаўнік адміністрацыі будаўнічай арганізацыі ПМК-68 Анастасія Красоўская наведалі на даму ветэрана працы Ганну Конанаву.

Жанчына шмат год працавала маляром-тынкоўшчыцай, заўсёды была ў ліку перадавых работнікаў будаўнічага прадпрыемства нашага раёна. Госці павіншавалі Ганну Конанаву з нагоды 90-гадовага юбілею, уручылі ёй памятныя падарункі і пажадалі моцнага здароўя і даўгалецця.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.