Жыхарка гарадскога пасёлка Ларыса Марковіч больш за трыццаць гадоў свайго жыцця прысвяціла працы ў сферы культуры нашага раёна. Пераважную колькасць часу — у бібліятэчнай сістэме.
— Сама я не карэнная шаркаўчанка, — сказала падчас гутаркі мая суразмоўца. — Нарадзілася на Ушаччыне, а ў 1968 годзе разам з мужам прыехала ў гарадскі пасёлак над Дзісной. Пасля набыцця вышэйшай адукацыі працавала ў дзіцячай бібліятэцы, некаторы час з’яўлялася інспектарам аддзела культуры райвыканкама, а з 1990 па 1995 гады ўзначальвала цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму.
Нядаўна жанчына сустрэла 85-годдзе з дня свайго нараджэння. Павіншаваць паважанага чалавека з адметнай датай у жыцці прыйшлі былыя калегі. Начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Валянціна Клімза ўручыла юбілярцы Падзяку кіраўніка раёна за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы Шаркаўшчынскага раёна.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

