Механізатар КУВСП «Гарадзец» Юрый Урублеўскі прыступіў да сяўбы азімага рапсу

Общество Сельское хозяйство

Ужо завяршылася жніво, а сельгасарганізацыі, не марнуючы часу, вядуць сяўбу азімага рапсу. На чарзе азімыя пшаніца і ячмень.

Загадзя падрыхтаваў сваю шыроказахопную сеялку механізатар КУВСП «Гарадзец» Юрый Урублеўскі (на здымку). Сёлета ў гаспадарцы запланавана пасеяць 270 гектараў гэтай высокапрыбытковай культуры. Зразумела, што асноўныя плошчы, дзе будзе расці рапс, пасее Юрый.

— Сумненняў няма — сяўбу правядзём якасна і ў аптымальныя агранамічныя тэрміны, — у гэтым цвёрда ўпэўнены механізатар.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.