Галина Бягун прысвяціла жыццё любімай прафесіі

Общество

Не вельмі часта надараецца магчымасць сустрэць чалавека, які ўсё працоўнае жыццё прысвячае любімай прафесіі.
Адным з такіх з’яўляецца намеснік начальніка ўпраўлення цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання Шаркаўшчынскага раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Галіна Бягун.
Жанчына пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы трапіла ў наш раён. Працавала на розных пасадах, звязаных з будаўніцтвам, рэканструкцыяй і мадэрнізацыяй аб’ектаў сацыяльнай і вытворчай сфер. Дзякуючы высокаму прафесіяналізму, добрасумленнай працы, актыўнай дзейнасці, яна змагла заваяваць павагу і аўтарытэт у грамадстве.
Час не стаіць на месцы: мяняюцца падзеі, людзі, але жыццё працягваецца. У малой зале райвыканкама Галіна Бягун прымала віншаванні з нагоды выхаду на заслужаны адпачынак. Калегі выказалі жанчыне шмат цёплых слоў, сардэчных пажаданняў на новым жыццёвым этапе. Намеснік старшыні райвыканкама Ірэна Бука ўручыла Галіне Бягун Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ў эфектыўную арганізацыю работы ўстановы.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.