Пра цікавую сустрэчу ў дзіцячым яслях-садзе №5 нам расказала ўдзельніца аб’яднання па інтарэсах “Юны карэспандэнт” Сняжана Яфімава.
—Напачатку сакавіка я і мае сябры з Шаркаўшчынскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі пабывалі ў дзіцячым садку №5 у групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы. Гарэзлівыя дашкольнікі старанна дэманстравалі нам тое, чаму іх навучылі выхавальніцы І. І. Васілеўская, А. У. Пяткевіч, лагапеды Г. Г. Лялека, В. Л. Ластаўка, і весяліліся ад душы. Падчас сустрэчы адбылася прэм’ера тэатральнай пастаноўкі “Падарунак маме”, у якой прынялі ўдзел Глеб Шрэдэр, Насця Федаровіч, Глорыя Тарбецкая, Аліна Рапецкая і іншыя дзеткі. Вершы-сцэнкі змяняліся танцамі-песнямі з незвычайным рэквізітам. Вядома ж, гучалі вершы і песні для дарагіх мам і бабуль, якія таксама прысутнічалі на мерапрыемстве. Свята завяршылася ўручэннем мамам падарункаў — вязаных кветак і самаробных паштовак, якія дапамаглі дзецям зрабіць выхавальнікі. Падчас сустрэчы мы заўважылі, з якімі любоўю і самаадачай працуюць педагогі і як гэта зменяе ў лепшы бок дзяцей.
Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.

