
На аўтастаянцы каля чыгуначнага пераезду прадавала насенне ячменю, канюшыны, цімафееўкі, аўсяніцы ААТ “Даватарскі”. Зерневыя культуры рэалізаўвала ААТ “Жвіранка”. Райспажыўтаварыства прапаноўвала пакупнікам садавіну і гародніну, УКП ЖКГ — драўляныя агароджы. Сваю прадукцыю рэалізоўвалі камбінат бытавога абслугоўвання, кансервава-агароднінасушыльны завод, а РВУ “Шаркаўшчынарайгаз” гандлявала тарфяным грунтам.
Але ж асаблівым попытам у той дзень карысталіся саджанцы пладовых дрэў і кустарнікаў. З людзей, жадаючых набыць маленькія дрэўцы, выстрайваліся доўгія чэргі. Ды і сам кошт саджанца, які ў некаторых прадаўцоў вагаўся ад 40 да 80 тысяч рублёў, прыйшоўся па кішэні шаркаўчанам.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара
