Жыхары і ўраджэнцы вёсак Мішуты і Лабуці ажыццявілі работы па добраўпарадкаванні могілак вёскі Мішуты

Общество

Жыхары і ўраджэнцы вёсак Мішуты і Лабуці Ірына Мядзюха, Кацярына Руткоўская, Рыгор Вярцінскі, Марыя Казлоўская разам са старшынёй Станіславоўскага сельсавета Андрэем Федуковічам сумеснымі намаганнямі ажыццявілі далейшыя работы па добраўпарадкаванні могілак вёскі Мішуты. Былі выдалены хмызняк і кустоўе, прыбрана скошаная трава і лісце.