Са святам Вялікадня жыхароў Шаркаўшчынскага раёна віншуе ксёндз Віктар Сініцкі

Актуальное

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Гэта словы, якія гучаць з самых глыбінь нашай веры, напаўняюць сэрцы надзеяй, любоўю і святлом. Няхай яны натхняюць нас кожны дзень, асабліва ў цяжкія моманты, каб мы маглі падзяліцца радасцю Вялікадня з іншымі і сведчыць пра сваё пераўтворанае жыццё, як знак Божай любові і перамогі.

Дарагія браты і сёстры, у чарговы раз мы адзначаем свята Уваскрэшанне Хрыста. Гэта добрая нагода задумацца над таямніцамі нашай веры, над тым, што зрабіў для нас Езус Хрыстос. Ён, сын Божы, прыняў на сябе ўсе нашы слабасці, праблемы, грахі. Прыняў, каб памерці на Крыжы, каб праз сваё Уваскрашэнне прынесці нам жыцце. Жадаю ўсім, каб гэтае свята паспрыяла ўмацаванню вашай веры, надзеі і любові. Няхай Вялікдзень прынясе радасць і шчасце ў вашы сем’і. Хочацца, каб кожны беларус адчуў у сваім сэрцы ісціну Уваскрослага Хрыста і надзею на вечнае жыццё. Галоўнае, не трэба спадзявацца толькі на сябе, на тое, што маеце, важна спадзявацца на Божую дапамогу, таму што Бог жадае ўсім дабра.

З малітвай і павагай да ўсіх вернікаў ксёндз Віктар Сініцкі, пробашч касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне.