Кіраўніцтва аблвыканкама адрасавала віншаванне жыхарам Віцебшчыны

Актуальное

Дарагія жыхары Віцебшчыны!

Шчыра віншуем вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Вялікадня!

Велікодныя святы — найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскрасенне Хрыста — гэта таямніца, якая надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў яго шчырым памкненні да вечнага жыцця.

Спрадвеку хрысціянства зʼяўляецца апорай дзяржавы ва ўмацаванні адзінства і ладу ў нашым грамадстве і трывалым фундаментам духоўнасці народа, аказвае значны ўплыў на фарміраванне каштоўнасцей і ідэалаў. Жыхары Прыдзвінскага краю з надзеяй і верай выказваюць свае памкненні да адданай працы на карысць Радзімы, да захавання паразумення і згоды паміж людзьмі.

Няхай вялікая ўрачыстаць Уваскрасення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм!     Жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у справах на карысць роднай Віцебшчыны і краіны!

 

З павагай,

А.М.Рагожнік,

старшыня

Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

Д.У.Дзямідаў,

старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў