Сёлетняя пасяўная кампанія для Канстанціна Руткоўскага з КУВСП імя Маркава адметная тым, што механізатар пачаў працаваць на новым энерганасычаным трактары «Беларус-3522» у счэпе з шыроказахопнай сеялкай «Бярэзіна-9600». Кіраўніцтва гаспадаркі ўскладае на працавітага беларуса вялікія надзеі, бо большасць адведзеных плошчаў пад яравыя культуры трэба засеяць Канстанціну. І з гэтай задачай ён абавязкова справіцца.
