Андрэй Федуковіч на сваім прыкладзе паказвае сумленную работу старшыні сельсавета

Добраўпарадкаванне Новости Витебщины

Працоўны дзень старшыні Станіславоўскага сельскага Савета Андрэя Федуковіча пачынаецца з тэлефонных перамоў са старэйшынамі вёсак аб стане спраў у населеных пунктах.

— Важна ведаць праблемы кожнага чалавека, аказваць дапамогу ў вырашэнні надзённых пытанняў тым, хто галасаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў за тваю кандыдатуру, — упэўнены народны абраннік.

Андрэй Федуковіч на пастаяннай аснове праводзіць сустрэчы з жыхарамі вёсак. У адзін з дзён ён наведаў сям’ю Уладзіміра і Галіны Сідарчукоў са Станіславова. Муж і жонка знаходзяцца ў паважаным узросце, па стане здароўя не ўсе работы каля сядзібы могуць выканаць самастойна. Да старшыні сельсавета яны звярнуліся з просьбай пасадзейнічаць у вырашэнні пытання мантажу водаправода з каледзежа ў дом. Народны абраннік паабяцаў дамовіцца з майстрамі, якія займаюцца такім відам дзейнасці.

На грамадскіх могілках вёскі Грыблы Андрэй Федуковіч вырашыў пытанне з рамонтам пашкоджанай агароджы. Ён і сам на пастаяннай аснове прымае ўдзел у добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, грамадскіх могілак. Часта старшыню сельсавета можна ўбачыць з тапаром, бензапілой або трымерам. Андрэй Федуковіч ніколі не пакідае людзей сам-насам з іх праблемамі.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.