Завяршылася рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Наш жывёлавод», падчас якой атрымалі падарункі і прэміі шматлікія прадстаўнікі гэтай прафесіі па ўсёй краіне.
Завяршальным акордам акцыі ў нашым раёне стала ўзнагароджванне аператара па адкорме буйной рагатай жывёлы (звыш трох месяцаў) Кацярыны Сакалоўскай, якая працуе на МТФ «Рассвет» КУВСП імя Маркава. Каштоўны падарунак перадавому жывёлаводу ў ручыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Гернат.
— Сваёй сумленнай працай вы заслужылі самых шчырых слоў удзячнасці за дасягнутыя станоўчыя вынікі ў галіне жывёлагадоўлі, — падкрэсліў прафсаюзны лідар шаркаўшчынскіх аграрыяў.
Кацярына працуе аператарам па вырошчванні маладняку БРЖ восем гадоў, даглядае за гуртом цялят, які налічвае 67 галоў. Сярэднясутачныя прывагі жывёлы высокія, за сакавік яны дасягнулі ўзроўню 852 грамаў. Як лічыць сама жанчына, усё залежыць не толькі ад якасных кармоў, але і ад адносін чалавека да жывёлы.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
