Жыццё на дарогах, жыццё за рулём

Актуальное

370

Сучасныя трасы літаральна перагружаны велізарнай колькасцю самага рознага транспарта і далёка не кожны чалавек у такіх умовах  зможа працаваць вадзіцелем. Нягледзячы на сваю даступнасць і запатрабаванасць у грамадстве, прафесія гэта па-ранейшаму застаецца адной з самых складаных, адказных і небяспечных.

Многае пра асаблівасці “жыцця за рулём” можа расказаць  вадзіцель з 32-гадовым стажам Віктар Станіслававіч Валеўка, які на працягу апошніх 11 год працуе ў ДБУ-26. Далёкія рэйсы для яго — справа звыклая, за суткі, у некаторыя дні, даводзіцца праехаць звыш 400 кіламетраў. Апошнія некалькі месяцаў жыццё Віктара Станіслававіча звязана з аўтадарогай Мінск—Гомель, па якой ён на аўтамабілі МАЗ-6422А5 перавозіць бітум з Мозыра на асфальтабетонны завод Lintec у горад Жлобін. Як і большасць яго калег, у ДБУ-26 Віктар працуе вахтавым метадам, па графіку 15 дзён на працы, 15 — дома. Даводзіцца жыць удалечыні ад дома, але ж затое ёсць магчымасць матэрыяльна забяспечыць сям’ю, бо даволі высокая заработная плата — адзін з плюсаў работы вахтавым метадам. Разам з сям’ёй герой гэтага матэрыялу пражывае ва ўласным доме па вуліцы Даватара. Жонка Валянціна Сцяпанаўна працуе бухгалтарам ДБУ-26. Дачка Крысціна — студэнтка 3 курса Мінскага лінгвістычнага універсітэта. Сын Андрэй атрымаў юрыдычную адукацыю, ён з’яўляецца выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага універсітэта і адначасова вучыцца ў аспірантуры БДУ.

Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка віншуем Віктара Станіслававіча і ўсіх яго калег з прафесійным святам і жадаем заўсёды выдатных дарог і цудоўнага настрою. Няхай праца прыносіць задавальненне, а ў асабістым жыцці з’явіцца яшчэ больш радасных дзён.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *