В субботу прошел зимний спортивный праздник «Шарковщинская лыжня-2017» (фоторепортаж)

Спорт

IMG_6393 (Копировать)

***Свята здароўя, бадзёрасці і добрага настрою***

Студзень сёлетняга года амаль з самага пачатку радуе нас сваім па-сапраўднаму зімовым надвор’ем. Навокал снежныя сумёты, рэкі і азёры, пакрытыя ільдом, а ў паветры лёгкі мароз. Як не скарыстаць такія выдатныя дні, каб з сябрамі і знаёмымі, апрануўшы канькі ці адзеўшы лыжы, адправіцца на прагулку? Такой жа думкі прытрымліваліся і арганізатары раённага спартыўнага свята “Шаркаўшчынская лыжня-2017”, якое прайшло 21 студзеня на базе сярэдняй школы № 1 гарадскога пасёлка.

З самай раніцы да навучальнай установы пачалі прыязджаць прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў — прыхільнікі здаровага ладу жыцця, каб прадэманстраваць свае спартыўныя лоўкасць, спрыт і непераадольнае жаданне перамагчы.

Паспрачацца за званне мацнейшых сабраліся 16 каманд з гарадскога пасёлка і раёна. Урачыстасць пачалася з агульнага пастраення і ўзняцца Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэту місію выканалі пераможцы і прызёры “Шаркаўшчынскай лыжні-2015” капітаны каманд ААТ “Ельня-Агра”, ААТ “Жвіранка” і Більдзюжскай СШ, а таксама ААТ “Княж” і Германавіцкай СШ. Намеснік старшыні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні спаборніцтваў Наталля Арэшкава прадставіла ўдзельнікам судзейскую брыгаду, якія растлумачылі асноўныя моманты конкурсных выпрабаванняў. Пасля гэтага на школьным стадыёне стартаваў першы спартыўны від — лыжная эстафета. Па ўмовах ад кожнай каманды тут удзельнічалі па двое мужчын і па дзве жанчыны. Мацнейшай палове трэба было пераадолець шлях даўжынёй адзін кіламетр, жанчынам удвая менш. Адлегласць не вельмі вялікая, але гэта не пазбавіла тых, хто пажадаў прыняць удзел у спаборніцтве, азарту і імкнення да перамогі. Ва ўпартай барацьбе першымі аказаліся прадстаўнікі аб’яднанай каманды РАНС+ЦРБ. “Серабро” заваявалі спартсмены-аматары з УКП ЖКГ. Трэцяй стала чацвёрка з ААТ “Жвіранка” і Більдзюжскай СШ.

Паралельна з лыжнай эстафетай у спартыўнай зале праходзілі спаборніцтвы па дартсе. І хоць гэты від спорту не з’яўляецца зімовым, тым не менш знайшлося шмат жадаючых, каб набраць найбольшую колькасць балаў трапным кідком дроціка ў мішэнь. Найлепш гэта атрымалася ў каманды РАНС+ЦРБ. Крыху саступілі ім па набраных балах прадстаўнікі аб’яднанай каманды ААТ “Княж” і Германавіцкай СШ. Замкнулі тройку лідараў “стралкі” з ДБУ-26.

Даволі відовішчным аказаўся конкурсны этап па падняцці гіры вагой 24 кілаграмы. Самыя вынослівыя і найбольш падрыхтаваныя мужчыны дэманстравалі сваю фізічную загартоўку. Тут трэба было як мага больш разоў падняць дадзены спартыўны снарад, пры гэтым сторга захоўваць правілы, за чым пільна сачылі суддзі. Не было роўных “асілку” з ДБУ-26 Станіславу Буславічусу. Другім стаў прадстаўнік аб’яднанай каманды РВК+РАУС+Беларусбанк+ТЦСАН Юрый Міхайлоўскі. Замкнуў тройку прызёраў Яўгеній Чарненка, які прадстаўляў каманду “Саюз” (СШ № 1, Ахова, Станіславоўская БШ).

Вялікі азарт як самім ўдзельнікам, так і гледачам заўсёды надае конкурс па перацягванні каната, які праходзіць летам падчас раённага турыстычнага злёту. Арганізатары “Шаркаўшчынскай лыжні-2017” вырашылі правесці гэта выпрабаванне і зімой. Спачатку конкурса сілы ў каманд-саперніц былі амаль аднолькавыя, але, калі пакрысе пачалі вызначацца чвэрць- і паўфіналісты, стала зразумела, што ў гэтым відзе спаборніцтваў няма роўных “асілкам” з каманды ААТ “Ельня-Агра”. Яны ж і сталі пераможцамі. Другое месца трывала замацавалася за аб’яднанай камандай ААТ “Агратэхсэрвіс” і Велікасельскай ДС—СШ. “Бронзу” заваявала каманда ДБУ-26.

Новаўвядзеннем сёлетніх зімовых спаборніцтваў стаў незвычайны конкурс “Казачныя гонкі”, удзел у якім, згодна распрацаванага палажэння, прынялі маладыя сямейныя пары разам са сваімі дзецьмі. Гэта выпрабаванне было падзелена на два этапы. У першым канкурсанты, апранутыя ў касцюмы казачных герояў, прадстаўлялі візітку сваёй сям’і: у жартоўнай форме расказвалі пра заняткі, працу і адпачынак. У другой частцы, якая аказалася самай відовішчнай і захапляльнай, маладым парам (татам з мамамі) трэба было на хуткасць прабегчы па снезе адлегласць у 60 метраў. Але не толькі самім, а са сваімі дзеткамі, якія сядзелі ў санках. Не ўсім, хто стаў прызёрамі ў першым этапе, пашанцавала заваяваць перамогу і ў другой частцы конкурсау. Месцы вызначыліся наступным чынам. У творчай частцы трэцімі стала сям’я Пажарскіх з ААТ “Ельня-Агра”, другімі — сям’я Мядзелец з ААТ “Княж” і Германавіцкай СШ, а перамогу заваявала сям’я Танканог, якая прадстаўляла аб’яднаную каманду РВК+РАУС+Беларусбанк+ТЦСАН. Найбольш хуткімі маладымі парамі ў другой конкурснай частцы сталі сям’я Прыстаўка (РАНС+ЦРБ) — 3-е месца, сям’я Сіповіч (ААТ “Жвіранка” і Більдзюжская СШ) — 2-е месца, сям’я Латышонак (ААТ “Буеўшчына” і Іёдская ДС—СШ) — 1-е месца.

Пакуль журы рыхтавала адпаведныя дыпломы, граматы і падарункі для ўзнагароджвання, работнікі раённага Цэнтра культуры ўзнімалі прысутным святочны настрой вясёлымі музыкай і песнямі, пад якія гледачы і ўдзельнікі спаборніцтваў пускаліся ў скокі і танчылі разам са спевакамі. Побач працавалі гандлёвыя рады кансервавага завода, дзе любы жадаючы мог падсілкавацца ўласнай прадукцыяй прадпрыемства і папіць гарачай гарбаты.

У час цырымоніі ўзнагароджвання, па рашэнні журы, адпаведныя дыпломы атрымалі самыя актыўныя ўдзельнікі “Шаркаўшчынскай лыжні-2017” — тыя, хто спаборнічаў у найбольшай колькасці выпрабаванняў. Імі сталі Дзмітрый Кавалёў і Таццяна Прыстаўка. Узнагароды атрымалі таксама і самыя сталыя спартсмены-аматары. Гэта Дзям’ян Зямец і Валянціна Навічонак.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін у якасці падарункаў уручыў салодкія торты прызёрам лыжнай эстафеты. Райкам БРСМ таксама акрамя адпаведных дыпломаў узнагародзіў падарункамі прызёраў выпрабавання “Казачныя гонкі”.

У рэшце рэшт, настаў самы хвалюючы момант — цырымонія ўзнагароджвання каманд, якія занялі тры галоўныя прыступкі п’едэсталу ў агульнакамандным заліку. Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Васілеўскі ўручыў Ганаровую грамату Шаркаўшчынскага райвыканкама і адпаведны кубак пераможцам спартыўнага спаборніцтва “Шаркаўшчынская лыжня-2017” аб’яднанай камандзе раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і цэнтральнай раённай бальніцы. Ганаровай граматы райвыканкама і кубка ўдастоена каманда ААТ “Ельня-Агра”, якая заняла другое агульнакаманднае месца. Аналагічную ўзнагароду з рук намесніка старшыні райвыканкама за трэцяе месца атрымала каманда ДБУ-26.

Радасным смехам, сяброўскімі віншаваннямі, абдымкамі і рукапацісканнямі абменьваліся паміж сабой былыя сапернікі спаборніцтваў напрыканцы свята. Па ўсім было бачна, што для гэтых, апантаных спортам і фізкультурай людзей, зусім не важна, якое месца імі было занята ў турнірнай табліцы. Галоўнае, што свята бадзёрасці і добрага настрою ў чарговы раз згуртавала вакол сябе прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, якіх у нашым раёне вялікая колькасць. Бывай, “Шаркаўшчынская лыжня-2017”! Да новых сустрэч на “Шаркаўшчынскай лыжні-2018”!

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фото Елены АНАНИЧ и Сергея РАЙЧЕНКА

IMG_5854 (Копировать) IMG_5857 (Копировать) IMG_5858 (Копировать) IMG_5859 (Копировать) IMG_5861 (Копировать) IMG_5863 (Копировать) IMG_5867 (Копировать) IMG_5868 (Копировать) IMG_5869 (Копировать) IMG_5870 (Копировать) IMG_5874 (Копировать) IMG_5875 (Копировать) IMG_5876 (Копировать) IMG_5878 (Копировать) IMG_5880 (Копировать) IMG_5881 (Копировать) IMG_5882 (Копировать) IMG_5885 (Копировать) IMG_5887 (Копировать) IMG_5889 (Копировать) IMG_5891 (Копировать) IMG_5892 (Копировать) IMG_5894 (Копировать) IMG_5895 (Копировать) IMG_5896 (Копировать) IMG_5900 (Копировать) IMG_5901 (Копировать) IMG_5904 (Копировать) IMG_5914 (Копировать) IMG_5916 (Копировать) IMG_5918 (Копировать) IMG_5923 (Копировать) IMG_5929 (Копировать) IMG_5933 (Копировать) IMG_5940 (Копировать) IMG_5943 (Копировать) IMG_5944 (Копировать) IMG_5946 (Копировать) IMG_5948 (Копировать) IMG_5950 (Копировать) IMG_5952 (Копировать) IMG_5953 (Копировать) IMG_5959 (Копировать) IMG_5965 (Копировать) IMG_5971 (Копировать) IMG_5973 (Копировать) IMG_5981 (Копировать) IMG_5994 (Копировать) IMG_6006 (Копировать) IMG_6011 (Копировать) IMG_6017 (Копировать) IMG_6022 (Копировать) IMG_6026 (Копировать) IMG_6028 (Копировать) IMG_6037 (Копировать) IMG_6040 (Копировать) IMG_6041 (Копировать) IMG_6054 (Копировать) IMG_6060 (Копировать) IMG_6070 (Копировать) IMG_6073 (Копировать) IMG_6078 (Копировать) IMG_6081 (Копировать) IMG_6083 (Копировать) IMG_6086 (Копировать) IMG_6090 (Копировать) IMG_6097 (Копировать) IMG_6098 (Копировать) IMG_6104 (Копировать) IMG_6105 (Копировать) IMG_6108 (Копировать) IMG_6112 (Копировать) IMG_6113 (Копировать) IMG_6116 (Копировать) IMG_6120 (Копировать) IMG_6123 (Копировать) IMG_6126 (Копировать) IMG_6129 (Копировать) IMG_6132 (Копировать) IMG_6134 (Копировать) IMG_6136 (Копировать) IMG_6138 (Копировать) IMG_6139 (Копировать) IMG_6141 (Копировать) IMG_6153 (Копировать) IMG_6156 (Копировать) IMG_6164 (Копировать) IMG_6169 (Копировать) IMG_6171 (Копировать) IMG_6172 (Копировать) IMG_6185 (Копировать) IMG_6193 (Копировать) IMG_6197 (Копировать) IMG_6202 (Копировать) IMG_6204 (Копировать) IMG_6207 (Копировать) IMG_6212 (Копировать) IMG_6214 (Копировать) IMG_6215 (Копировать) IMG_6218 (Копировать) IMG_6220 (Копировать) IMG_6221 (Копировать) IMG_6225 (Копировать) IMG_6228 (Копировать) IMG_6230 (Копировать) IMG_6232 (Копировать) IMG_6233 (Копировать) IMG_6234 (Копировать) IMG_6237 (Копировать) IMG_6238 (Копировать) IMG_6243 (Копировать) IMG_6244 (Копировать) IMG_6250 (Копировать) IMG_6260 (Копировать) IMG_6268 (Копировать) IMG_6272 (Копировать) IMG_6273 (Копировать) IMG_6276 (Копировать) IMG_6279 (Копировать) IMG_6282 (Копировать) IMG_6290 (Копировать) IMG_6296 (Копировать) IMG_6303 (Копировать) IMG_6308 (Копировать) IMG_6310 (Копировать) IMG_6316 (Копировать) IMG_6319 (Копировать) IMG_6321 (Копировать) IMG_6324 (Копировать) IMG_6325 (Копировать) IMG_6332 (Копировать) IMG_6341 (Копировать) IMG_6342 (Копировать) IMG_6345 (Копировать) IMG_6347 (Копировать) IMG_6352 (Копировать) IMG_6354 (Копировать) IMG_6357 (Копировать) IMG_6365 (Копировать) IMG_6371 (Копировать) IMG_6381 (Копировать) IMG_6384 (Копировать) IMG_6386 (Копировать) IMG_6389 (Копировать) IMG_6392 (Копировать) IMG_6396 (Копировать) IMG_6401 (Копировать) IMG_6406 (Копировать)

IMG_5530 (Копировать) IMG_5533 (Копировать) IMG_5535 (Копировать) IMG_5536 (Копировать) IMG_5537 (Копировать) IMG_5540 (Копировать) IMG_5542 (Копировать) IMG_5543 (Копировать) IMG_5544 (Копировать) IMG_5551 (Копировать) IMG_5555 (Копировать) IMG_5558 (Копировать) IMG_5564 (Копировать) IMG_5567 (Копировать) IMG_5569 (Копировать) IMG_5575 (Копировать) IMG_5582 (Копировать) IMG_5583 (Копировать) IMG_5588 (Копировать) IMG_5595 (Копировать) IMG_5596 (Копировать) IMG_5598 (Копировать) IMG_5608 (Копировать) IMG_5611 (Копировать) IMG_5612 (Копировать) IMG_5616 (Копировать) IMG_5617 (Копировать) IMG_5620 (Копировать) IMG_5624 (Копировать) IMG_5625 (Копировать) IMG_5627 (Копировать) IMG_5628 (Копировать) IMG_5629 (Копировать) IMG_5630 (Копировать) IMG_5632 (Копировать) IMG_5639 (Копировать) IMG_5650 (Копировать) IMG_5655 (Копировать) IMG_5661 (Копировать) IMG_5663 (Копировать) IMG_5665 (Копировать) IMG_5666 (Копировать) IMG_5668 (Копировать) IMG_5669 (Копировать) IMG_5671 (Копировать) IMG_5672 (Копировать) IMG_5673 (Копировать) IMG_5676 (Копировать) IMG_5683 (Копировать) IMG_5686 (Копировать) IMG_5688 (Копировать) IMG_5689 (Копировать) IMG_5691 (Копировать) IMG_5693 (Копировать) IMG_5695 (Копировать) IMG_5706 (Копировать) IMG_5708 (Копировать) IMG_5709 (Копировать) IMG_5711 (Копировать) IMG_5714 (Копировать) IMG_5716 (Копировать) IMG_5721 (Копировать) IMG_5723 (Копировать) IMG_5724 (Копировать) IMG_5725 (Копировать) IMG_5726 (Копировать) IMG_5727 (Копировать) IMG_5730 (Копировать) IMG_5732 (Копировать) IMG_5733 (Копировать) IMG_5734 (Копировать) IMG_5738 (Копировать) IMG_5742 (Копировать) IMG_5743 (Копировать) IMG_5746 (Копировать) IMG_5748 (Копировать) IMG_5751 (Копировать) IMG_5754 (Копировать) IMG_5755 (Копировать) IMG_5761 (Копировать) IMG_5765 (Копировать) IMG_5768 (Копировать) IMG_5773 (Копировать) IMG_5777 (Копировать) IMG_5778 (Копировать) IMG_5780 (Копировать) IMG_5784 (Копировать) IMG_5786 (Копировать) IMG_5789 (Копировать) IMG_5792 (Копировать) IMG_5795 (Копировать) IMG_5797 (Копировать) IMG_5799 (Копировать) IMG_5800 (Копировать) IMG_5802 (Копировать) IMG_5809 (Копировать) IMG_5812 (Копировать) IMG_5814 (Копировать) IMG_5815 (Копировать) IMG_5816 (Копировать) IMG_5820 (Копировать) IMG_5821 (Копировать) IMG_5826 (Копировать) IMG_5827 (Копировать) IMG_5828 (Копировать) IMG_5829 (Копировать) IMG_5832 (Копировать) IMG_5837 (Копировать) IMG_5839 (Копировать) IMG_5841 (Копировать) IMG_5851 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *