Семінар-вучоба “Аб удасканальванні інфармацыйна-ідэалагічнага забеспячэння ўборачнай кампаніі ў 2017 годзе”

Общество

IMG_59959 жніўня ў малым зале райвыканкама прайшла семінар-вучоба ідэалагічных работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна на тэму “Аб удасканальванні інфармацыйна-ідэалагічнага забеспячэння ўборачнай кампаніі ў 2017 годзе”.

Аб арганізацыі харчавання механізатараў адпаведна з санітарнымі нормамі прысутным расказаў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Уладзімір Леанідавіч Грашчанка. Выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Анна Міхайлаўна Зайцава паведаміла, якую работу праводзіць арганізацыя сярод моладзі, занятай на ўборачнай кампаніі. Не застаецца па-за ўвагай і культурнае абслугоўванне механізатараў на жніве. Пра тое, як праводзяцца міні-канцэрты самадзейных калектываў устаноў культуры раёна, расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Мар’янаўна Шынкевіч. Сваім вопытам і напрацоўкамі па ідэалагічным забеспячэнні ўборачнай кампаніі з прысутнымі падзялілася намеснік дырэктара КУВСП “Гарадзец” Наталля Віктараўна Катушонак.

Праводзіла семінар-вучобу, акрэсліла асноўныя пытанні і падвяла вынікі мерапрыемства начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *