Карэспандэнт раённай газеты пабываў у сумесным рэйдзе з супрацоўнікамі Шаркаўшчынскага РАНС

Служба 101

IMG_8705 (Копировать)Напярэдадні калядных і навагодніх свят супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць вялікую прафілактычную работу па прадухіленню ўзнікнення пажараў у месцах масавага знаходжання людзей,а таксама ў жылым сектары.

Карэспандэнт раённай газеты з інспектарамі Шаркаўшчынскага РАНС Віктарам Кужалём і Дзмітрыем Катовічам у сумесным рэйдзе наведалі некаторыя аб’екты гарадскога пасёлка.

Супрацоўнікаў РАНС цікавілі, у першую чаргу, установы, дзе будуць праходзіць дзіцячыя ранішнікі, таму выратавальнікі наведалі Шаркаўшчынскія сярэднія школы. У СШ № 1 у актавай зале, дзе праходзяць асноўныя мерапрыемствы, у вызначаных месцах знаходзяцца вогнетушыцелі. Стан іх спраўны. На стэндах размешчана патрэбная інфармацыя пра тое, як карыстацца сродкамі пажаратушэння, правілы супрацьпажарнай бяспекі. У сярэдняй школе № 2 навагоднія ранішнікі таксама праходзяць у актавай зале. Адміністрацыя навучальнай установы паклапацілася пра супрацьпажарную бяспеку. Тут у наяўнасці маецца патрэбная колькасць вогнетушыцеляў, аформленыя планы эвакуацыі на выпадак пажару. Наступным аб’ектам для праверкі стану супрацьпажарнай бяспекі стаў касцёл Узвышэння Святога Крыжа. Падчас агляду памяшканняў ніякіх заўваг з боку супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях не ўзнікла.

Аналагічныя рэйды будуць працягвацца і надалей, і ахопяць не толькі аб’екты з масавым знаходжаннем людзей у гарадскім пасёлку, але і ў раёне.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_8689 (Копировать) IMG_8691 (Копировать) IMG_8695 (Копировать) IMG_8700 (Копировать) IMG_8703 (Копировать) IMG_8707 (Копировать) IMG_8710 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *