Пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта 23 сакавіка

Общество

23 сакавіка адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. У вялікую залу Дома Саветаў былі запрошаны члены выканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў райцэнтра, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Вёў пасяджэнне першы намеснік старшыні райвыканкама Д. М. Ламака.
З дакладам “Аб ліквідацыі недахопаў, выяўленых у ходзе праверкі гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна, выкананні рашэння райвыканкама № 156 ад 05.03.2012” выступіла намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводству І. Г. Міхалёнак.
Намеснік начальніка райсельгасхарчу па механізацыі У. Г. Іваноў азнаёміў прысутных з сітуацыяй па гатоўнасці тэхнікі да вясення-палявых работ.
Начальнік РАУС С. М. Арэшкаў выступіў з дакладам “Аб выкананні мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2010—2012 гады”.
Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама І. Ф. Бука азнаёміла ўдзельнікаў пасяджэння з сітуацыяй па ўключэнню невыкарыстоўваемай маёмасці ў гаспадарчы абарот.
Кіраўнік справамі райвыканкама Ю. А. Васілеўскі падвёў вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2011 годзе і мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *