Будынак былога склада выкупіў прадпрымальнік і заняўся яго добраўпарадкаваннем

Актуальное

Вялікі будынак былога склада райспажыўтаварыства каля чыгуначных пуцей ніяк не ўпрыгожваў цэнтр нашага гарадскога пасёлка. «Што гэта? — думалася прыезджаму чалавеку. — Ці падман зроку, ці сапраўды ў будынка прагнуўся дах?» Але вочы былі тут не прычым, былы склад, сапраўды, выглядаў непрыглядна. Належаў ён райспажыўтаварыству, у якога сродкаў на маштабную рэканструкцыю не было. Некалькі разоў памяшканне выстаўлялася на аўкцыён, і нарэшце, пакупнік знайшоўся. І адразу на працягу лета ў знешнім выглядзе будынка адбыліся змены ў лепшы бок. Рамонтам заняўся новы ўладальнік — прыватны прадпрымальнік Юлія Хрол, гаспадыня магазіна аўтазапчастак «Пелікан», які размясціўся непадалёк.
— Неабходнасць расшырацца, шукаць новае  памяшканне ўзнікла перад намі даўно, — расказвае Юлія. — На будынак былога склада паглядалі таксама даўно. Але на першых двух аўкцыёнах цана за яго была выстаўлена высокая для нас. Пабаяліся брацца. А потым, калі цана знізілася і стала прымальнай, мы рашыліся. Наша ініцыятыва толькі віталася. У афармленні дакументаў (а гэта справа не такая простая) мясцовая адміністрацыя ішла насустрач. Адзінае, нас папрасілі, каб рамонтныя работы пачаліся як мага хутчэй, каб прывялі будынак у прыстойны выгляд. Што мы і зрабілі. Былі праведзены работы па перакрыцці даха і тынкоўцы сцен, заасфальтавана пляцоўка. Пакуль плануем выкарыстоўваць будынак у якасці склада, побач пабудавалі новы гандлёвы павільён.
Што ж, прыведзеная гісторыя з’ўляецца добрым прыкладам вырашэння праблемы з нерухомай маёмасцю, якая не выкарыстоўваецца і прыходзіць у заняпад. Атрымліваецца ж, што выйгралі ўсе. Райспажыўтаварыства і раённыя ўлады вырашылі задачу з праблемным аб’ектам. Індывідуальны прадпрымальнік Юлія Хрол атрымала магчымасць для пашырэння свайго бізнэсу, у чым жадаем ёй удачы. А шаркаўчанам цяпер нясорамна за знешні выгляд будынка, размешчанага ў цэнтры іх гарадскога пасёлка.
Андрэй БУРЭЦ



5 комментариев по теме “Будынак былога склада выкупіў прадпрымальнік і заняўся яго добраўпарадкаваннем

  1. Интересно это какая женщина разбирается в снастях, так чтобы покупать их мужу и без него

  2. Я на пример,очень рада что расшириться павильон «Пеликан»,всегда прихожу в магазин мужу покупать рыбаловные снасти,как постоянному клиенту делают скидки!!!

  3. Андрей, что Вы так хирургически реагируете комментарии, где не били написаны не фамилии, ни обвинения и т.д.?

  4. что-то частенько стал фигурировать «Пеликан» в статьях…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *