Фiнал чэмпiянату раёна па шашках сярод мужчын

Спорт

удзельнікі фіналу чэмпіянату раёна па шашках

Шашкі — гэта даволі простая і займальная гульня, якая аднак патрабуе хуткага і неардынарнага мыслення. У шаркаўшчынскім раёне ёсць сапраўдныя майстры шашак. Старшыня раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Юлія Каплуноўская распавяла нам пра тое, як прайшло спаборніцтва па шашках на базе маладзёжнага цэнтра “Будаўнік”:

— Напрыканцы снежня адбыўся фiнал чэмпiянату раёна па шашках сярод мужчын. Праводзiў яго аддзел фiзiчнай культуры, спорту i турызму райвыканкама пад кiраўнiцтвам раённага фiзкультурна-спартыўнага клуба. У фiнал спаборнiцтваў выйшлi 8 мацнейшых шашыстаў раёна. У агульным залiку Барыс Хадкевіч і Святаслаў Сташулёнак набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Лёс першага месца рашыў рэзультат асабістай сустрэчы, у якой мацнейшым быў Барыс Хадкевіч. Такім чынам, Святаслаў стаў другім. А трэцяе месца ў Аляксандра Асiпенкi, які ў першай палове спаборніцтваў быў лідарам, але не змог утрымаць сваю пазіцыю.

Падрыхтавала Марына ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *