Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій правёў святочнае набажэнства ў царкве іконы “Усіх смуткуючых Радасць”

Актуальное

IMG_2103 (Копировать)Праваслаўныя вернікі прыходу царквы іконы “Усіх смуткуючых Радасць” гарадскога пасёлка 6 лістапада адзначаюць прастольнае свята. У мінулую суботу чарговая ўрачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў храме. На набажэнства прыйшлі шматлікія прыхаджане, каб разам са святарамі памаліцца Богу.
На свята завітаў і епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій. Уладыка ўжо не першы раз наведвае гэты храм, вось і сёлета сваім візітам ён парадаваў вернікаў.
У паданні гаворыцца, што ўпершыню вобраз іконы “Усіх смуткуючых Радасць” быў праслаўлены ў Маскве на Вялікай Ардынцы.
У Шаркаўшчыне царква іконы “Усіх смуткуючых Радасць” была пабудавана ў 1897 годзе з цэглы на месцы былога драўлянага храма, які тут знаходзіўся з 1841 года. Некаторыя старажылы памятаюць, што ў час Вялікай Айчыннай вайны царква была паўзруйнавана. У перыяд рэлігійных ганенняў у храме размяшчаўся раённы Дом культуры, потым камісійная крама. І толькі ў 1990 годзе царкву вярнулі прыхаджанам. За гэты час быў праведзены рамонт даху, алтарнай часткі, заменены купалы, павялічылася і колькасць прыхаджан, якія з радасцю прыходзяць у храм, каб памаліцца Усявышняму.
Пасля святочнай літургіі, якая доўжылася больш за дзве гадзіны, прайшоў хрэсны ход, падчас якога епіскап Ігнацій асвяціў сцены храма.
Хоць надвор’е ў той дзень было халоднае, але ў завяршэнні літургіі на небе з’явілася сонца і сваімі яркімі промнямі асвяціла пазалочаныя купалы храма.
Сяргей РАЙЧОНАК

IMG_2107 (Копировать) IMG_2117 (Копировать) IMG_2118 (Копировать) IMG_2122 (Копировать) IMG_2125 (Копировать) IMG_2126 (Копировать) IMG_2129 (Копировать) IMG_2139 (Копировать)