Камсамольская песня была і застаецца адной з яркіх з’яў савецкай музычнай культуры мінулага стагоддзя. Яна неразрыўна звязана з жыццём многіх пакаленняў і з’яўляецца неад’емнай часткай шматграннай гісторыі нашай Радзімы.
7 лістапада ў нашай краіне адзначалася 104-я гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі. У гарадах і вёсках рэспублікі прайшлі шматлікія ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Не стаў выключэннем і наш гарадскі пасёлак.
А пятнаццатай гадзіне ў раённым Цэнтры культуры адбыўся тэматычны канцэрт “Пад сцягам рэвалюцыі”. Работнікі ўстаноў культуры гарпасёлка і раёна падрыхтавалі праграму, у якой гучалі патрыятычныя песні савецкага часу: “Дан приказ ему на запад”, “За того парня”, “Команда молодости нашей”, “Мой адрес — Советский Союз”, “Любовь, комсомол и весна” і іншыя.
Маладое пакаленне скептычна ставіцца да гэтай даты, да свята. Але, тым не менш, гэта неад’емная частка нашай гісторыі, гісторыі нашай краіны, у якой мы нарадзіліся і выраслі. А гісторыю, як вядома, нельга забываць.
Хочацца выказаць вялікую ўдзячнасць работнікам культуры за падрыхтаваную і праведзеную канцэртную праграму. Сапраўды, было вельмі прыемна паслухаць патрыятычныя песні савецкага перыяду і перанесціся ў думках у той час.
Сяргей РАЙЧОНАК.
