
28 студзеня ў спартыўнай зале РДК стартуе чэмпіянат раёна па валейболу ў першай лізе сярод мужчын памяці Э. А. Корсака. Жыхарам раёна добра вядома імя гэтага чалавека — Эдуард Аляксандравіч на працягу 17 гадоў працаваў галоўным рэдактарам раённай газеты “Кліч Радзімы” і ўсё жыццё актыўна займаўся спортам. Асабліва любіў гэты таленавіты кіраўнік і журналіст валейбол і настольны тэніс. Эдуард Аляксандравіч шмат гадоў выступаў за каманду райвыканкама па валейболу, якая дэманстравала выдатную гульню падчас чэмпіянату раёна.
Такім чынам, 28 студзеня стартуе чэмпіянат раёна, які завершыцца 12 лютага. Аўтарамі ідэі прысвячэння гэтага спартыўнага свята памяці Э. А. Корсака сталі начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама С. Л. Каплуноўскі і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама І. А. Іваноў. Удзел у турніры прымуць каманды ААТ “Княж”, РАУС, аддзялення Дэпартамента аховы, райвыканкама, ДБУ-26, СШ № 1.
28 студзеня ў 21.00 на спартыўную пляцоўку выйдуць каманды райвыканкама і ДБУ-26, у 22.00 сустрэнуцца прадстаўнікі РАУС і аддзялення Дэпартамента аховы.
Далей гульнёвы графік чэмпіянату будзе выглядаць наступным чынам:
29 студзеня: 21.00 — “Княж”—РАУС;
22.00 — ахова—“Княж”;
31 студзеня: 21.00 — СШ № 1—райвыканкам;
22.00 — райвыканкам—ахова;
4 лютага: 21.00 — РАУС—ДБУ-26;
22.00 — СШ № 1—РАУС;
5 лютага: 21.00 — “Княж”—ДБУ-26;
22.00 — СШ № 1—“Княж”;
7 лютага: 21.00 — райвыканкам—“Княж”;
22.00 — райвыканкам—РАУС;
11 лютага: 21.00 — ахова—СШ № 1;
22.00 — СШ № 1—ДБУ-26;
12 лютага: 21.00 — ахова—ДБУ-26.
Запрашаем усіх падтрымаць валейбалістаў!
Аляксандр БАРЫЛА

Як! Чемпионат или турнир, посвящённый памяти …. Проводятся и те и те. Прежде чем писать Вы могли бы просто погуглить в интернете и не ставить себя в дилетантское положение…
«АХОВА»-чемпион!!!
а почему так поздно, в 22.00.?
чемпионат памяти кого-либо (при всем уважении к Эдуарду Александровичу) не проводится, турнир — да, но не чемпионат.