Іна ШЫНКЕВІЧ: Мне надарылася цудоўная магчымасць быць у ліку тых, хто пачуў шчырую эмацыянальную гутарку Прэзідэнта ўжывую

Общество

У канцы мінулага тыдня Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, дзе даў аналіз сітуацыі ў краіне і свеце, засяродзіў увагу на тых пытаннях, якія нам патрэбна вырашыць, каб і далей жыць у незалежнай дзяржаве.
Іна ШЫНКЕВІЧ, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру”:
— Мне надарылася цудоўная магчымасць быць у ліку тых, хто пачуў шчырую эмацыянальную гутарку Прэзідэнта ўжывую, знаходзячыся ў зале Палаца Рэспублікі. Слухаючы Пасланне кіраўніка дзяржавы, нельга было застацца раўнадушным. Моцны аратар, лідар, ён вельмі трапна расстаўляў прыярытэты, якія адносяцца да кожнага беларуса. Аляксандр Лукашэнка назваў галоўны арыенцір, які хвалюе наша грамадства, — бяспека краіны. Цяжка не заўважыць, што свет мяняецца і, на жаль, не абыходзіцца без падмены такіх асноўных, базавых паняццяў, як дабро, сумленнасць, прыстойнасць. Беларусь будзе супрацьстаяць спробам зайсці як за межы чалавечнасці, так і агрэсіі ў бок нашай дзяржавы. Беларусь — мірная краіна, але трымае порах сухім, сумесна з Расіяй у любы момант гатовая даць адпор, абараніць народ. Такую пазіцыю падтрымліваем і мы, простыя грамадзяне. Хочам спакойна жыць, крочыць на працу, вучыцца, займацца любімай справай. Для мяне гэта па-асабліваму важна, бо я — маці двух сыноў і хачу, каб яны ніколі не ведалі жахаў вайны, а займаліся мірнай стваральнай працай дзеля светлага заўтра нашых будучых пакаленняў, дзеля роднай краіны.
Сяргей РАЙЧОНАК.