У аграгарадку Васюкі разам са сваімі роднымі пражывае бацька загінуўшага воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Сандзюка Веніямін Паўлавіч. Партрэт сына, які для родных назаўсёды застаўся маладым, знаходзіцца на самым відным месцы ў доме.
Прадстаўнікі раённай улады кожны год у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў наведваюць Веніяміна Паўлавіча, які выхаваў сына-героя. Вось і сёлета 15 лютага намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Юрый Васілеўскі разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшынёй раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Людмілай Стома, старшынёй раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васіліем Протасам і старшынёй Станіславоўскага сельвыканкама Аленай Сідарчук прыехалі да Веніяміна Паўлавіча, пажадалі моцнага здароўя, усяго найлепшага ў жыцці і выказалі словы шчырага спачування родным Леаніда Сандзюка. Юрый Васілеўскі ўручыў Веніяміну Паўлавічу матэрыяльную дапамогу ад раённага выканаўчага камітэта.
Сяргей РАЙЧОНАК.
