23 лютага райспажыўтаварыства павіншавала шаркаўчан са святам, арганізаваўшы выставу-продаж салодкіх пачастункаў

Актуальное

Немагчыма ўявіць святочны стол без абавязковага яго атрыбута – тарта. Па традыцыі райспажыўтаварыства падрыхтавала шаркаўчанам салодкія падарункі. Ва ўніверсаме “Родны кут” 23 лютага былі арганізаваны выставы кандытарскіх вырабаў аддзелаў прамысловасці і грамадскага харчавання Шаркаўшчынскага райспажыўтаварыства. Наведвальнікі магазіна мелі магчымасць выбраць з прадстаўленага шырокага асартыменту  прадукцыі і набыць свежыя і смачныя прысмакі проста на святочны стол.

Андрэй БУРЭЦ, фота Марыны ЖАКАЎКА.

[nggallery id=21]



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *