Чарговая перамога Жанны Шошынай

Спорт

Пра чарговы поспех сваёй падапечнай Жанны Шошынай на чэмпіянаце Беларусі па ўсходніх адзінаборствах нам расказаў Ігар Афанасьевіч Іваноў.

— У турніры, што праходзіў у Мінску сярод моладзі 1993-1996 гадоў нараджэння, удзельнічалі лепшыя спартсмены з вучылішч Алімпійскага рэзерву, школ вышэйшага спартыўнага майстэрства усіх абласцей краіны і рэспубліканскага цэнтра Алімпійскай падрыхтоўкі. Шаркаўчанка не разгубілася сярод такой прадстаўнічай кампаніі. Больш за тое, усе свае паядынкі яна завяршыла датэрмінова з яўнай перавагай. Хачу сказаць, што Жанна, дзякуючы знясільваючым трэніроўкам, вярнулася ў вагавую катэгорыю 49-53 кілаграмы, у якой у свой час заваявала тытул майстра спорту міжнароднага класа. Цяпер Жанна знаходзіцца ў выдатнай спартыўнай форме і рыхтуецца да першынства Еўропы, якое пройдзе 18-21 красавіка ў Рэспубліцы Малдова.

Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *