У 2022 годзе адзначаецца 140 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча).
З біяграфіі Янкі Купалы:
нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. у фальварку Вязынка,
гады жыцця: 1882-1942.
Творчасць Я.Купалы ўяўляе сабой энцыклапедыю жыцця беларускага народа.
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
(Янка Купала. «Спадчына»)
Першыя публікацыі:
1904 г. — першы верш на беларускай мове «Мая доля»,
1905 г. — публікацыя верша «Мужык» (у газеце «Северо-Западный край»),
1908 г. — першы зборнік «Жалейка»,
1912 г. — першая п’еса «Паўлінка».
Творы Янкі Купалы перакладзены на больш як 110 моў.
З 1995 па 2003 год выдадзены поўны збор твораў Янкі Купалы ў 9 тамах.
Янка Купала таксама актыўна займаўся перакладамі твораў на беларускую мову.
Захаванне памяці і спадчыны класіка:
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску,
Літаратурна-мемарыяльны запаведнік «Вязынка»,
Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі».
2022 год у Беларусі — Год гістарычнай памяці.
Крыніцы: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, адкрытыя крыніцы.
