Пасадка дрэў у Шаркаўшчыне

Актуальное

Вясна — найлепшая пара для таго, каб зрабіць Шаркаўшчыну яшчэ прыгажэйшай. Чым і заняліся вучні Шаркаўшчынскіх сярэдніх школ № 1 і № 2. У першай дэкадзе мая дзеці садзілі маладыя дрэўцы ў скверы БРСМ, што знаходзіцца каля ПМК-68. Тут разам з настаўніцай Аксанай Паўлаўнай Пачопка і выконваючай абавязкі першага сакратара БРСМ Верай Пятроўнай Бясецкай былі заняты навучэнцы СШ № 2. У той дзень ім было прывезена каля 300 саджанцаў. Таксама пасадка дрэў праходзіла па вуліцы Максіма Горкага, каля новых шматпавярховікаў. Настаўнік Мікалай Мікалаевіч Андрэйчык і вучні СШ № 1 садзілі маленькія ліпы і клёны. Няхай жа з гэтых яшчэ кволых саджанцаў вырастуць высокія і моцныя дрэвы, пад ценем якіх можна будзе потым хавацца ў спёку.

Марына ЖАКАЎКА.

Фота аўтара.

[nggallery id=35]



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *