28 кастрычніка падчас чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта кіраўнік раёна Дзмітрый Ламака ва ўрачыстай атмасферы ўручыў Ганаровую грамату Шаркаўшчынскага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання старшыні Радзюкоўскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандру Цітовічу.
Падзякай старшыні раённага выканаўчага камітэта была адзначана галоўны бухгалтар цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Жанна Лабуць.
Сяргей РАЙЧОНАК.

