4 чэрвеня ў Свята-Успенскай царкве прайшла святочная служба, прысвечаная праслаўленню і дню кананазіцыі святога Канстанціна Жданава. Быў адслужаны малебен і прайшоў хрэсны ход. У прытворы царквы была разгорнута выстава, у якой расказвалася пра стогадовую гісторыю храма і вялікая частка матэрыялаў якой была прысвечана Канстанціну Жданаву. Нагадаем, што ён быў святаром у Свята-Успенскім прыходзе нашага мястэчка ў пачатку 20 стагоддзя, выступіў ініцыятарам і арганізатарам будаўніцтва храма. У 1919 годзе ён быў жорстка забіты бальшавікамі. 3 чэрвеня 2011 года адбылася яго кананізацыя і шаркаўшчынскі святар быў далучаны да ліку мучанікаў. У Шаркаўшчыне шануюць памяць пра Канстанціна Жданава, які лічыцца апекуном нашага краю.

