Інфармацыйныя групы наведалі населеныя пункты раёна. У ААТ “Юдыцына” сустрэчу з насельніцтвам праводзілі першы намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна. Людміла Уладзіміраўна падрабязна расказала прысутным пра план святкавання 510-годдзя Шаркаўшчыны і запрасіла абавязкова прыязджаць на свята, якое адбудзецца 29—30 чэрвеня.
Акрамя гэтага, прысутныя на сустрэчы мелі магчымасць выказацца пра надзённыя праблемы, папрасіць у адказных асоб дапамогі ў іх рашэнні.
Андрэй БУРЭЦ
