22 чэрвеня ў Германавічах прайшоў раённы семінар па пытаннях работы сацыяльнай сферы

Актуальное

удзельнікі семінара падчас экскурсіі ў касцёле Перамянення Пана

У суботу, 22 чэрвеня, у аграгарадку Германавічы прайшоў раённы семінар па пытаннях работы аб’ектаў сацыяльнай сферы, размешчаных у дадзеным населеным пункце. У склад удзельнікаў семінара ўвайшлі старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў У. С. Шпец, намеснікі старшыні райвыканкама і начальнікі аддзелаў, старшыня Германавіцкага сельвыканкама А. А. Рубін і дырэктар ААТ “Княж” В. У. Крыўка.

Спачатку ўдзельнікі семінара наведалі каталіцкі касцёл Перамянення Пана. Ксёндз Ян Пугачоў падрабязна расказаў пра стварэнне і многавекавую гісторыю храма. Затым усе прысутныя маглі азнаёміцца з умовамі і метадамі лячэння хворых у Германавіцкай урачэбнай амбулаторыі. Шмат пытанняў узнікла падчас наведвання музея культуры і быту. Помнік архітэктуры, якім з’яўляецца будынак, дзе месціцца ўстанова, патрабуе вонкавага рамонту. Таксама была агучана праблема прыцягнення большай колькасці наведвальнікаў у музей, шырокай папулярызацыі яго дзейнасці.

Зацікаўленасць прысутных выклікала міні-экскурсія па Доме ганчара, якую правёў яго дырэктар С. Рымдзёнак. Ён падрабязна расказаў пра працэс вырабу посуду, цацак з гліны, аб рабоце гурткоў на базе ўстановы. Метадыст-майстар А. Рымдзёнак прадэманстравала некалькі элементаў вырабу посцілак на ткацкім станку-кроснах.

Правядзенне бягучага рамонту, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона і да новага навучальнага года — асноўныя пытанні, якія разгледзелі ўдзельнікі семінара пры наведванні Германавіцкай сярэдняй школы.

У цэлым, станоўча ацэнена тая работа, якая праводзіцца арганізацыямі і ўстановамі аграгарадка Германавічы для задавальнення патрэб яго жыхароў.

Вёў выязное пасяджэнне семінара старшыня райвыканкама М. І. Баговіч.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *