Конкурс архіўных фотаздымкаў «Любімая Шаркаўшчына і шаркаўчане» праводзіўся ў маі—чэрвені і быў прымеркаваны да 510-годдзя Шаркаўшчыны. Ініцыятарам правядзення фотаконкурсу выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л. У. Стома, фінансавую падтрымку аказвала ВГУП “Камплект-М”.
Усе жадаючыя мелі магчымасць даслаць у рэдакцыю архіўныя фотаздымкі. З іх выбіраліся лепшыя. Сярод маладых людзей найбольш цікавыя здымкі прадаставіў Данііл Бабоўскі — вучань 4 “В” класа Шаркаўшчынскай СШ № 1. Сярод прадстаўнікоў старэйшага пакалення вызначылася Ядзвіга Баляславаўна Чарвінская, якая прадаставіла на суд журы арыгінальныя фотаздымкі Шаркаўшчыны 1967—68 гадоў.
30 чэрвеня, падчас урачыстасці святкавання 510-годдзя Шаркаўшчыны, Данііл Бабоўскі і Ядзвіга Баляславаўна Чарвінская атрымаюць прызы, як пераможцы фотаконкурсу.
Аляксандр БАРЫЛА
Здымкі, прадастаўленыя Даніілам БАБОЎСКІМ:




Здымкі, прадастаўленыя Ядзвігай Баляславаўнай ЧАРВІНСКАЙ:




