Зінта Валюшкіна: Упэўнена, што партыя «Белая Русь» стане фундаментам для рашэння важных дзяржаўных пытанняў

Общество

— Упэўнена, што новая партыя стане фундаментам для рашэння важных дзяржаўных пытанняў. У склад партыі ўвойдуць людзі, якія будуць адкрыта выказваць сваю думку ў абарону нашай дзяржавы.

На погляд удзельнікаў пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» нашага сельгаспрадпрыемства, якую я ўзначальваю, стварэнне такой партыі вельмі своечасова. Мы бачым, якія выклікі і пагрозы ў апошнія гады нашай краіне прыходзіцца пераадольваць. Тое, што ў партыю будуць уваходзіць розныя людзі, вопытныя, цікавыя, — вельмі важна, паколькі яны з’яўляюцца лідарамі меркаванняў у сваіх арганізацыях, прадпрыемствах, грамадскіх аб’яднаннях.

Хочацца верыць, што пачатая справа будзе паспяховай. Мае вялікае значэнне, што партыя нараджаецца менавіта ў Год міру і стварэння. Гэта яшчэ раз падкрэслівае яе каштоўнасць.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.