На пачатак 2023 года ў раённым камітэце прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу налічвалася 17 пярвічак, якія ў сваіх радах аб’ядноўвалі 1685 работнікаў.
Яшчэ на VII з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу стварыць пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі на ўсіх прадпрыемствах, ва ўсіх арганізацыях і ўстановах незалежна ад формы ўласнасці.
Нядаўна ў Шаркаўшчынскім райкаме прафсаюза работнікаў АПК была зарэгістравана чарговая пярвічка — прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Талапіла СК СЭРВІС». Гэта калектыў станцыі тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў, які размешчаны ў гарадскім пасёлку.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат уручыў кіраўніку Сяргею Талапілу і работнікам арганізацыі прафсаюзныя білеты, павіншаваў са знакавай падзеяй у жыцці калектыву. Аднагалосна старшынёй створанай пярвічкі быў абраны Юрый Рубніковіч.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
