— Пажарна-аварыйны выратавальны пост № 13 у аграгарадку Лужкі сярод сельскіх ПАВП знаходзіцца на добрым рахунку і ў раёне, і ў вобласці, — кажа начальнік Шаркаўшчынскага РАНС А. М. Федуковіч. — Калектыў яго з 1995 года, з моманту ваенізацыі пажарных пастоў, узначальвае старшы прапаршчык Іван Станіслававіч Байкоўскі. Асабовы састаў на працягу амаль дваццаці год нязменны. У яго склад уваходзяць камандзіры аддзялення А. В. Катушонак, В. М. Гамановіч, С. Г. Грыдзюшка. Таксама вадзіцелі А. Г. Грыдзюшка, В. С. Якубёнак, В. Ц. Кірсанаў (воін-інтэрнацыяналіст) і Ю. Ц. Швед.
У дзень наведвання ПАВП № 13 аграгарадка Лужкі ў боксах стаялі пажарныя аўтамабілі ЗІЛ-130 і ЗІЛ-131, аснашчаныя аварыйна-выратавальным абсталяваннем. Службу на змене неслі Андрэй Катушонак і Юрый Швед (на здымку). За прайшоўшы перыяд 2013 года байцы ПАВП зрабілі 11 выездаў па рэагаванні надзвычайных сітуацый тэхнагеннага і прыроднага характару. Акрамя абслугоўвання населеных пунктаў Лужкаўскага і Германавіцкага сельскіх Саветаў, згодна з планам прыцягнення сіл і сродкаў, выязджаюць у суседнія Міёрскі і Глыбоцкі раёны, каб аперытаўна, зладжана і хутка ўтаймаваць стыхію агню.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота Марыны ЖАКАЎКА.