На кантролі прафсаюзаў

Прафсаюзы

Ажыццяўленне пастаяннага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы — адзін з асноўных накірункаў у рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

У раёне працавала рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў на чале з галоўным тэхнічным інспектарам Аляксандрам Акусковым. Быў праведзены маніторынг захавання заканадаўства аб ахове працы ў 13 арганізацыях, прадпрыемствах і установах гарадскога пасёлка і раёна.

Асаблівая ўвага надавалася сельскагаспадарчым прадпрыемствам. Як паказвае практыка, своечасовае і якаснае правядзенне пасяўных і корманарыхтоўчых работ, жніва напрамую залежыць ад рэалізацыі работадаўцамі арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па стварэнні камфортных, здаровых і бяспечных умоў працы для работнікаў.

У ходзе маніторынга інжынерам па ахове працы аказвалася метадычная дапамога ў арганізацыі работы. Вынікі праведзенага маніторынгу будуць адлюстраваны ў рэкамендацыях і даведках.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.