Хутка бяжыць час, на календары ўжо 9 чэрвеня. З кожным днём усё больш актыўна праводзяцца запланаваныя віды работ па падрыхтоўцы гарадскога пасёлка да абласных «Дажынак». Адным з асноўных аб’ектаў з’яўляецца сярэдняя школа № 1, дзе прадугледжаны яе капітальны рамонт з мадэрнізацыяй.
— Паскорыць тэмпы рамонтных работ! — так выказаўся падчас чарговага рабочага пасяджэння штаба намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі. — Новы навучальны год вучні школы павінны ў абавязковым парадку сустрэць у яе сценах.
На аб’екце штодзень задзейнічана больш за сорак работнікаў. Усе яны працуюць на трох паверхах навучальнай установы. Нягледзячы на гэта, да ўводу ў эксплуатацыю школы яшчэ трэба выканаць значны аб’ём работ. Заказчык, а ў яго ролі выступае Упраўленне капітальнага будаўніцтва Глыбоцкага раёна, патрабуе паскорыць тэмп, каб укласціся ў графік. Генеральны падрадчык, ТАА «Проф НК», спасылаецца на недахоп спецыялістаў. Тым не менш, прынята рашэнне ў трэцяй дэкадзе чэрвеня закончыць рамонтныя работы на трэцім паверсе, праз месяц — здаць у эксплуатацыю другі паверх, а ў першай палове жніўня завяршыць рамонт першага паверха.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.