4 жніўня прафесійнае свята — Дзень чыгуначніка

Актуальное

Часлаў Часлававіч Трашчынскі і Юлія Яўгенаўна Гарноўская — у адказе за прыёмку і адпраўку грузаў ад станцыі “Шаркаўшчызна”

Для шаркаўчан стала прывычным арыентавацца ў часе па гудку пасажырскага цягніка. Роўна ў 22.05 ён бярэ накірунак на Віцебск, а раніцай у 6.10 прыбывае з абласнога цэнтра. Гэта цягнік “Віцебск—Друя” з прыпынкам у Шаркаўшчыне. Ёсць прычапны купэйны вагон на Мінск. Сеўшы з білетам да сталіцы ў Шаркаўшчыне, можна спакойна класціся спаць, а раніцай праваднік разбудзіць у Мінску. На Віцебск кожны вечар адпраўляюцца і раніцай прыбываюць два плацкартныя вагоны. Выдачу білетаў ( прычым можна ўзяць і папярэдне), разлік розных выплат праводзіць таварны касір Ірына Уладзіміраўна Максімава. Пасажыраў заўсёды многа, бо гэта самы танны від наземнага транспарта. Прычым, на нашай станцыі можна ўзяць білет на розны накірунак.

Акрамя перавозак пасажыраў, чыгунка першаступенную ролю адыгрывае ў ажыццяўленні перавозак грузаў. Палатно чыгункі звязвае ўсе вобласці і раёны нашай рэспублікі і маем сувязь з суседзямі. Гэта важнейшае звяно транспартнай інфраструктуры краіны.

Для ацэнкі перавозачных работ выкарыстоўваюцца наступныя паказчыкі: колькасць перавезеных грузаў, грузаабарот, колькасць перавезеных пасажыраў, пасажыраабарот, грузанапружанасць, абарот вагонаў, прадукцыйнасць працы, сабекошт перавозак і іншае. Прыёмам і выдачай грузаў, якія прадназначаны для раёна, іх захаванасцю займаюцца ветэран вытворчасці Часлаў Часлававіч Трашчынскі і малады спецыяліст??? Юлія Яўгенаўна Гарноўская.

Дзяжурства па станцыі вядуць Алег Уладзіміравіч Васільеў, Яўген Іванавіч Лабуць і Галіна Казіміраўна Канстанцінава. Узначальвае невялікі, але дружны калектыў Віктар Аляксандравіч Лабуць, які прысвяціў любімай прафесіі ўсю сваю працоўную дзейнасць. Што характэрна, у гэтай арганізацыі няма цякучасці кадраў.

Каля будынка чыгуначнай станцыі заўсёды чысціня і парадак, на клумбах буяюць прыгожыя кветкі. За ўсім гэтым сочыць станцыйны рабочы Наталля Чаславаўна Буйка.

Калі здараюцца непаладкі на чыгуначным палатне, то выклікаецца брыгада з Варапаеўскай дыстанцыі пуці. Дарожны майстар Іван Вацлававіч Васілеўскі ведае кожны метр свайго акалодка, і брыгадай хутка ліквідуюцца няспраўнасці.

4 жніўня работнікі сталёвых магістраляў будуць адзначаць сваё прафесійнае свята — Дзень чыгуначніка. Пажадаем ім плёну ў працы, бяспечнай дарогі і няхай поезд, які прыходзіць у вашым накірунку, прывозіць з сабою шчасце і ажыццяўленне запаветных мар і жаданняў.

Кацярына СОСНА.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *