Новы асфальт палажылі ў аграгарадку Лужкі

Добраўпарадкаванне Общество

Як толькі сёлетняй вясной пачаліся пагодныя дні, дарожныя арганізацыі прыступілі на рамонту вуліц і завулкаў у гарадскім пасёлку. На многіх дарожных «артэрыях» з’явілася новае асфальтабетоннае пакрыццё. Але не толькі ў Шаркаўшчыне паляпшаецца стан праезных частак. Рамантуюцца вуліцы і ў аграгарадках. Гэта работа праведзена часткова ў аграгарадку Пялікі на шашы Шаркаўшчына—Казяны. Палепшыўся стан дарожнага пакрыцця на вуліцы Савецкай у аграгарадку Германавічы. Зусім нядаўна работнікі ДРБУ № 131 займаліся укладкай новага асфальтабетоннага пакрыцця на вуліцы 17 верасня ў аграгарадку Лужкі. Такім чынам, работы па добраўпарадкаванні Шаркаўшчыны і населеных пунктаў раёна працягваюцца. Наш рэгіён паскоранымі тэмпамі рыхтуецца да правядзення абласных «Дажынак».

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.