Працягваецца падпіска на наступны месяц (ліпень) на раённую газету «Кліч Радзімы». Шаркаўчане і жыхары раёна выпісваюць любімае перыядычнае выданне свайго рэгіёну на квартал і на другое паўгоддзе 2023 года. Актыўна ў гэтай справе дзейнічаюць паштальёны Шаркаўшчынскага ўчастка паштовай сувязі. Сярод іх — Марына Касарэўская. Жанчына абслугоўвае насельніцтва шматлікіх вуліц і завулкаў гарадскога пасёлка. У кожным доме «Кліч Радзімы» — жаданы госць. Як сцвярджаюць падпісчыкі, менавіта ў раённай газеце заўсёды можна даведацца пра апошнія навіны рэгіёну, убачыць і прачытаць матэрыялы пра родных, блізкіх і знаёмых людзей.
Паважаныя шаркаўчане, заставайцеся з намі і надалей!