Галоўны заатэхнік ААТ «Жвіранка» Ірына Катовіч: «Сярод асноўных задач – павышэнне якасці малака»

Сельское хозяйство

Як вядома, малако з’яўляецца асноўнай крыніцай фінансавага прыбытку сельгаспрадпрыемстваў. Ад колькасці і якасці рэалізаванага дзяржаве гэтага каштоўнага прадукту жывёлагадоўлі напрамую залежыць грашовы дабрабыт гаспадарак.

У ААТ «Жвіранка» ўтрымліваецца пяць з паловай тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1658 кароў. Размяшчаюцца яны ў трох даільных залах аграгарадка Більдзюгі і вёскі Каўшэлева. Яшчэ адзін дойны статак у колькасці 225 кароў утрымліваецца на МТФ «Жвіранка» цэнтральнай сядзібы гаспадаркі.

Галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства Ірына Катовіч, якая яшчэ з’яўляецца і загадчыкам дадзенай малочнатаварнай фермы паведаміла, што на 3 жніўня штодзённы валавы надой малака па гаспадарцы склаў 12200 кілаграмаў. Гэта вышэй мінулагодняга паказчыка на 837 кілаграмаў. У сярэднім ад адной каровы атрымана 7,7 кілаграмаў малака. Дзяржаве рэалізавана 36,2 працэнтаў гэтага прадукту гатункам «экстра» і 63,8 працэнтаў вышэйшым гатункам пры фізічнай таварнасці 91 працэнт.

Нядрэнныя паказчыкі і ў аператараў машынняга даення МТФ «Жвіранка». Даяркамі тут працуюць Надзея Ерамеева, Марына Сіповіч, Святлана Матрунёнак, Алена Маслякова і Марына Пракопій (падменная).

За мінулыя суткі валавы надой малака склаў 2740 кілаграмаў. А сярэдні надой малака ад адной каровы на гэтай малочнай ферме вышэй, чым па гаспадарцы. На 3 жніўня ён складае 12 кілаграмаў. За станоўчымі паказчыкамі стаіць карпатлівая праца і аператараў машыннага даення, і пастухоў, і спецыялістаў зааветслужбы сельгаспрадпрыемства. Усе яны добра ўсведамляюць, калі атрымаюць больш малака — большы фінансавы прыбытак атрымае і гаспадарка, і яе працаўнікі.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.