Заўтра на рынку ў Шаркаўшчыне адбудзецца школьны кірмаш

Общество

19 жніўня на рынку ў Шаркаўшчыне адбудзецца школьны кірмаш з удзелам гандлёвых арганізацый ТАА «ІмперТрэйд» і ААТ «Світанак», якімі будзе прадстаўлены пашыраны асартымент тавараў для школьнікаў, у тым ліку касцюмы, камізэлькі, спадніцы, джэмперы, штаны і фуфайкі, касцюмы спартыўныя, блузы, а таксама бялізнавы трыкатаж.

Дзеці падрастаюць вельмі хутка, і тое, што было вясной яшчэ крыху велікаватым, у верасні ўжо становіцца зусім малым. Таму многія бацькі імкнуцца закупіць усё неабходнае для школы менавіта ў апошні месяц лета. У гэтым мы пераканаліся калі наведалі ў нашым гарадскім пасёлку магазін «Мода-люкс» таварыства з абмежаванай адказнасцю  «ІмперТрэйд», дзе на сённяшні дзень прадстаўлены пэўны асартымент тавараў для школьнікаў. Як паведаміла прадавец-кансультант магазіна «Мода-люкс» Людміла Мацюшонак, у наяўнасці ў іх гандлёвым аб’екце тавары для школьнікаў прадстаўлены як айчыннымі (ААТ «Світанак» г. Жодзіна), так і замежнымі  (Расія, Кітай) вытворцамі. Школьныя ранцы, напрыклад, можна набыць за 28-40 рублёў, сарафаны для дзяўчынак (прыкладна да 12-гадовага ўзросту) будуць каштаваць ад 30 да 32 рублёў, сукенкі ў чорна-белай і сіне-белай каляровай гаме — ад 38 да 46 рублёў, штаны для дзяўчынак — 42—55 рублёў, для хлопчыкаў — 45—48 рублёў. Штаны спартыўныя для дзяцей каштуюць 10—30 рублёў, блузы для дзяўчынкі  (вытворчасці Расія, Кітай) — ад 20 рублёў, джэмперы (ААТ «Світанак») ад 37 да 60 рублёў. Зменны абутак у магазіне «Мода-люкс» можна набыць, у сярэднім, за 20-25 рублёў, туфлі для хлопчыкаў і дзяўчынак — за 35—40 рублёў, амаль па такой жа цане і красоўкі. У гэту суботу перад нашым гандлёвым аб’ектам (насупраць рынка) будзем ажыццяўляць пашыраны продаж школьных тавараў, пералік адзення для дзяцей будзе прадстаўлены ў больш шырокім асартыменце, — запэўніла кіраўніцтва ТАА «ІмперТрэйд».

Школьны кірмаш у Шаркаўшчыне ўжо заўтра чакае сваіх наведвальнікаў. Прыемных вам пакупак для вашых дзяцей, паважаныя бацькі! І шмат цярпення.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ, фота аўтара