50-годдзе сумеснага жыцця адсвяткавалі на пачатку жніўня Фама Ўльянавіч і Анна Іванаўна Брылёвы

Актуальное

: і ў свае 80 гадоў Фама Ульянавіч — кавалер на заглядзенне. А калі яшчэ ў капелюшы, які адзін з сыноў прывёз з Італіі... Але і Анна Іванаўна, трэба сказаць, нічым яму не саступае

У маляўнічых мясцінах на беразе Дзісны размясцілася сядзіба Фамы Ульянавіча і Анны Іванаўны Брылёвых. Вось ужо 50 гадоў жывуць яны ў згодзе і ласцы і сёлета 10 жніўня адсвяткавалі 50-годдзе сумеснага жыцця. Яны паважаныя людзі ў сваёй вёсцы Старае Сяло Германавіцкага сельсавета. Таму і залатое вяселле прайшло з размахам, якога 50 гадоў маладыя, зважаючы на небагатае ў тыя часы жыццё, дазволіць сабе не маглі. Святочна апранутыя Фама Ульянавіч і Анна Іванаўна пабывалі ў касцёле, далі наказ двум маладым парам, якія рэгістрыравалі шлюб у той дзень. Юбіляраў павіншавалі і ўручылі падарункі работнікі Германавіцкага сельсавета, прадстаўнікі гаспадарак-пераемніц тых, у якіх працаваў Фама Ульянавіч. Але, вядома, галоўная ўрачыстаць прайшла ў сямейным коле. Сямейным, але зусім не вузкім: на свята да бацькоў сабраліся тры сыны са сваімі сем’ямі і іншыя госці.

Андрэй БУРЭЦ, фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *