У РВУ “Шаркаўшчынарайгаз” павіншавалі лепшых работнікаў

Актуальное

Напярэдадні прафесінага свята — Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці ў актавай зале РВУ “Шаркаўшчынарайгаз” прайшло ўрачыстае пасяджэнне работнікаў прадпрыемства, на якім прысутнічаў старшыня райвыканкама М. І. Баговіч. У сваім звароце да прысутных Мікалай Ірынархавіч даў станоўчую адзнаку прафесійнай дзейнасці арганізацыі. Кіраўнік раёна не абыйшоў увагай і тую работу, якой працаўнікі газавай гаспадаркі займаюцца на грамадскіх пачатках — добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Старшыня райвыканкама выказаў пажаданне, каб у хуткім часе адно з цэнтральных месц гарадскога пасёлка набыло такое ж прывабнае эстэтычнае аблічча, якое створана каля адміністрацыйнага будынка райгазу. А дапамагчы здзейсніць задуманае папрасіў работнікаў прадпрыемства.

Урачыстае пасяджэнне прадоўжылася ўзнагароджваннем лепшых працаўнікоў газавай гаспадаркі. Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны вадзіцель Андрэй Мікалаевіч Міларадаў. Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта ўручана электрагазазваршчыку Міхаілу Пятровічу Шышко. Звання “Заслужаны работнік УП “Віцебскаблгаз” удастоены старшы майстар Пётр Аляксандравіч Краснікаў. Ганаровымі граматамі УП “Віцебскаблгаз” узнагароджаны вадзіцель Іван Мікалаевіч Цітовіч і аператар персанальных электронна-вылічальных машын Людміла Іванаўна Паўловіч. Падзяка УП “Віцебскаблгаз” уручана старшаму майстру Аляксандру Генадзьевічу Гараніну. Падзякай філіяла РВУ “Шаркаўшчынарайгаз” адзначаны прыёмшчыца заказаў Ірына Віктараўна Вялічка і слесар па рамонту і абслугоўванню газавага абсталявання Юрый Вітальевіч Кожух. Па выніках работы за год на Дошку гонару філіяла РВУ “Шараўшчынарайгаз” занесены прозвішчы наступных працаўнікоў: Леаніда Станіслававіча Лагуна — прыёмшчыка заказаў, Андрэя Пятровіча Юдыцкага — кладаўшчыка, Таццяны Генрыхаўны Белавус — кантралёра газавай гаспадаркі, Сяргея Фёдаравіча Цішаловіча і Андрэя Вацлававіча Падабыцька — вадзіцеляў, Валерыя Міхайлавіча Смерцева — машыніста экскаватара.

Дарэчы, у рамках дабрачыннай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам” работнікамі райгазу быў арганізаваны збор грашовых сродкаў на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года. Галоўны інжынер Аляксандр Валер’евіч Малыш уручыў іх В. М. Смерцеву, сям’я якога з’яўляецца шматдзетнай. Гэта, несумненна, паслужыць прыкладам калектыўнай сяброўскай узаемадапамогі і для іншых прадпрыемстваў і арганізацый нашага раёна.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *