Багаты восеньскі ўраджай Ліліі Зянонаўны Кожан

Актуальное

Л. З. Кожан са сваім ураджаем

Заўсёды радуе дачнікаў і агароднікаў восеньскі ўраджай. Калі не зусім багатай вырасце, скажам, бульба, затое парадуюць памідоры, агуркі, гарбуз. А здараецца так, што на адной і той жа градцы нейкі плод вылучаецца сярод іншых і дасягае вялікіх памераў. Магчыма, больш за іншых яго сагравала сонейка і глеба дала патрэбную колькасць пажыўных рэчываў. Такія памідоры-гіганты выраслі сёлета ў парніку Ліліі Зянонаўны Кожан. Самы вялікі плод дасягнуў 700 грамаў. Як расказала гаспадыня, яна ўпершыню выпрабоўвала новыя гатункі памідораў, насенне якіх набыла ў сталічным магазіне. Плады вызначаюцца не толькі вялікімі памерамі, але і маюць прыемны смак.

А можа ў некага з нашых чытачоў вырасла якая-небудзь агародная культура вялікіх памераў? Дасылайце здымкі або паведаміце па тэлефоне, і мы вас наведаем, каб расказаць чытачам газеты пра вашых агародных гігантаў.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *