5 верасня згарэў дом у Грыблах, у пажары загінуў мужчына

Служба 101

5 верасня ў 5.15 у Шаркаўшчынскі РАНС паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Грыблы Станіславоўскага сельсавета. Па прычынах позняга паведамлення пра пажар і значнай адлегласці населенага пункта ад пастоў пажарнай службы на момант прыбыцця першага падраздзялення дом быў цалкам ахоплены полымем, гарэлі дах і ўнутраныя памяшканні. Па словах мясцовых жыхароў, у доме мог знаходзіцца 35-гадовы гаспадар. У ходзе тушэння і разборкі дома на месцы пажара быў знойдзены труп мужчыны. Яго асоба, а таксама прычыны пажара ўстанаўліваюцца.

Па інфармацыі Шаркаўшчынскага РАНС.




Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *