У Шаркаўшчыне прайшоў раённы тур маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі»

Молодежь Общество

Прайшоў раённы тур маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Удзел у ім прынялі вучні ўсіх сярэдніх школ. На суд кампетэнтнага журы, у склад якога ўвайшлі дырэктар сярэдняй школы № 1 гарадскога пасёлка Ірына Рымдзёнак, намеснік дырэктара сярэдняй школы № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына Аксана Пачэпка, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Раманоўскі, было прадстаўлена шэсць праектаў. Прысутным іх прадэманстравалі Алег Пальчэх (СШ № 1), Максім Міндрык (Іёдская СШ), Дзмітрый Смолікаў і Ганна Рубніковіч (Германавіцкая СШ), Эмілія Красавіна (Лужкаўская СШ), Мікіта Казанцаў і Фёдар Вецюгоў (СШ № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына) і Ілля Васюцёнак (Більдзюжская СШ). У выніку праекты вучняў сярэдняй школы № 1, Більдзюгскай СШ і СШ № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына прызнаны лепшымі і прадставяць наш раён у абласным туры маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі».

Сяргей РАЙЧОНАК.